Сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

7 октября 2019

Так, пакуль у Цэнтрвыбаркаме гавораць аб 283-х прэтэндэнтах на месцы ў парламенце. Аднак да вечара гэтая лічба можа яшчэ істотна змяніцца. Пакуль палітычныя партыі паспелі вылучыць  172 патэнцыяльныя кандыдаты - каля паловы ад агульнага ліку. Самыя актыўныя: Ліберальна-дэмакратычная і Камуністычная партыі Беларусі. Ледзь больш за чвэрць вылучэнцаў заявілі аб сабе шляхам збору подпісаў, крыху менш ад працоўных калектываў. Зрэшты, гэта таксама толькі папярэдняя статыстыка. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачнецца з заўтрашняга дня і падоўжыцца па 17 кастрычніка ўключна.