Сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў

18 января 2018

Роўна месяц застаўся да выбараў у Беларусі. Сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў. Некаторыя рэгіёны зладзіліся з гэтым датэрмінова, і там пачалася агітацыя. Маштабна кампанія ў краіне стартуе заўтра. Больш як 22 000 чалавек вырашылі паспрабаваць свае сілы ў электаральнай гонцы. Папярэдні конкурс - крыху больш як адзін чалавек на месца.

З 13 лютага - у дзень пачатку датэрміновага галасавання - у назіранні за мясцовымі выбарамі змогуць удзельнічаць замежныя дыпламаты. Ім выдадуць пасведчанні. Тэрмін такіх паўнамоцтваў мінае ў асноўны дзень выбараў пасля падліку галасоў.