Сёння завяршаецца афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Азербайджан

11 июня 2013

Візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан плануецца ўвосень. У Баку на сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з лідарам Азербайджана Ільхамам Аліевым бакі дамовіліся да маючай адбыцца паездкі падрыхтаваць новыя сумесныя праекты ў галіне прамысловай вытворчасці. Міністр таксама перадаў пасланне Прэзідэнта Беларусі з нагоды 20-годдзя дыпадносін паміж краінамі, якое адзначаецца менавіта сёння. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго азербайджанскага калегу з гэтай юбілейнай датай.


Афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Азербайджан сёння завяршаецца. Уладзімір Макей прыме ўдзел у юбілейным форуме, а таксама сустрэнецца з бізнес-коламі Азербайджана.