Сёння закрываецца асенняя сесія парламента

20 декабря 2018

На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат урад дасць справаздачу аб сваёй працы за год і адкажа на пытанні. Акрамя таго, на парадку фінальнага дня адабрэнне сенатарамі бюджэту краіны на 2019 год і абноўленага Падатковага кодэкса. Напярэдадні дэпутаты ў другім чытанні прынялі праекты гэтых дакументаў. Бюджэт будзе прафіцытным. Яго прыбытковая частка перавысіць расходы. Гэтую розніцу накіруюць галоўным чынам на пагашэнне пазыковых абавязацельстваў краіны. Сацыяльная скіраванасць галоўнага фінансавага дакумента захаваецца. У ліку асноўных навацый Падатковага кодэкса - спрашчэнне адміністравання падаткаў і змена падыходаў да налічэння пеняў. Абодва дакументы ўступяць у сілу 1 студзеня.