Сёння юбілей адзначае Міністэрства замежных спраў Беларусі

24 марта 2014

З яго з'яўленнем 70 гадоў таму пачалася новая глава ў гісторыі дыпламатычных адносінаў тады яшчэ БССР. Але без сумненняў сучасная Беларусь стала адной з краін-заснавальніц і паўнапраўным членам ААН дзякуючы легендарнаму Кузьме Кісялёву. Анастасія Багамолава пра першага беларускага дыпламата.


Кузьма Кісялёў - патрыярх айчыннай дыпламатыі. Так доўга міністрам замежных спраў БССР не быў ніхто - амаль чвэрць стагоддзя ён узначальваў беларускую дэлегацыю на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН.


Юрый Амбразевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі: Перыяд Кісялёва цікавы тым, што ў гэты час фактычна стваралася ўласная дыпламатычная школа. Сёння цяжка ўявіць, але ў 1946 годзе ў наркамаце замежных спраў БССР з 27 супрацоўнікаў усяго 2 чалавекі валодалі англійскай мовай.


Адным з іх і быў Кузьма Кісялёў. Такім чынам, красавік 1945-га. Наша дэлегацыя на ўстаноўчай канферэнцыі ў Сан-Францыска. Заяву робіць Міністр замежных спраў БССР Кузьма Кісялёў.


Кузьма Кісялёў, Міністр замежных спраў БССР (1944-1966 гг.): Беларускі народ паслаў сваю дэлегацыю на канферэнцыю ў Сан-Францыска з адзіным жаданнем: унесці свой уклад у справу міру і арганізацыі будучай бяспекі.


Кузьма Кісялёў быў чалавекам прынцыповым, са сваім поглядам на падзеі і людзей. На пасяджэнні палітычнага камітэта ААН па карэйскім пытанні Кісялёў без узгаднення з кіраўніком дэлегацыі Андрэем Вышынскім даў рэзкі адпор прадстаўніку Чанкайшыйскай клікі, які прапаноўваў скінуць атамную бомбу на Савецкі Саюз.


Васіль Кісялёў, сын Кузьмы Кісялёва: Ён гаварыў так: калі не ведаеш, сын, як рабіць, шмат за, шмат супраць, рабі, як падказвае сумленне. Нават калі прайграеш, застанецца сумленне.


З лідарамі дыпламат размаўляў напрамую. Двойчы Кісялёў быў у кабінеце ў Сталіна і тройчы асабіста сустракаўся з самім Кенедзі. Як жартавалі калегі, Кісялёву ўсе гэтыя палітычныя адлівы і прылівы страшныя не былі. Але нават у дыпламатыі ён заставаўся ўрачом.


Васіль Кісялёў, сын Кузьмы Кісялёва: У свой час савецкім урадам у Маскве было прынятае рашэнне аб тым, што будуць пабудаваныя чатыры цэнтры барацьбы з ракам: у Маскве, Ленінградзе, Мінску і Кіеве. У Маскве і Ленінградзе пабудавалі, але ўтварылася дзірка, будоўлю замарозілі.


Як частка СССР наша краіна пацвярджала свой суверэнны статут дэ-юрэ. Але на вялікай дыпламатычнай арэне, бадай, галоўная заслуга Кузьмы Кісялёва - гэта сусветнае прызнанне Беларусі.