Сёння другі дзень форуму "Мінскі дыялог"

24 мая 2018

Мінск гэтымі днямі стаў сусветнай сталіцай міжнароднай бяспекі. Найважнейшыя пытанні сёння працягваюць абмяркоўваць у беларускай сталіцы эксперты і топавыя госці з 50-ці краін. Сёння другі дзень форуму "Мінскі дыялог". У гарачых дыскусіях удзельнічаюць кіраўнікі АБСЕ, НАТА, АДКБ. Не абыдзецца і без эканамічнага блока пытанняў.

Пра сённяшнюю праграму глабальнага форуму раскажа Вераніка Бута (прамое ўключэнне).

У гэтыя хвіліны ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" (менавіта гэтая пляцоўка ў першай палове сённяшняга дня будзе галоўнай) пачынаюць збірацца госці. Пакуль тут нешматлюдна, форум стартуе толькі праз гадзіну. Але з упэўненасцю магу сказаць, што "Мінскі дыялог - 2018" увойдзе ў гісторыю і, безумоўна, у падручнікі і сваім размахам, і сваімі рашэннямі. Групе міжнародных экспертаў (а гэта 350 чалавек) трэба будзе абмеркаваць спосабы супрацьстаяння сучасным выклікам і пагрозам, а іх сёння нямала. Канфлікт у Данбасе, супрацьстаянне Расіі і Захаду, вайна ў Сірыі - пералічваць можна доўга.

Сярод актыўных удзельнікаў дыскусіі Валерый Варанецкі - старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў (відэа).

"Мінскі дыялог" прадоўжыцца да канца тыдня.