Сёння Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком місіі АБСЕ

26 августа 2015

Сёння ў Мінску з кіраўніком місіі АБСЕ Жакам Форам сустрэўся міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем маючых адбыцца выбараў, а таксама з арганізацыяй міжнароднага назірання і ўделам у ім місіі БДІПЧ. У Мінску пацвердзілі гатоўнасць прыняць усе неабходныя меры для правядзення выбараў у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі. Выказана надзея на аб'ектыўны і непрадузяты падыход міжнародных назіральнікаў да ацэнкі выбарчай кампаніі ў Беларусі.