Сёння ў Страсбургу беларуская парламенцкая дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэнні Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАСЕ

27 июня 2013

А напярэдадні адбылася сустрэча з расійскімі калегамі. Масква выступае за аднаўленне дыялогу Беларусі і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў падкрэсліў важнасць таго, каб Беларусі вярнулі статус спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ. На сустрэчы таксама ішла гаворка пра развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва.