Сёння ў Санкт-Пецярбургу праходзіць пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АДКБ

13 октября 2017

Сёння ў Санкт-Пецярбургу ў Белай зале Марыінскага палаца праходзіць пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АДКБ. Прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана абмяркоўваюць ваенна-палітычнае становішча ў Каўказскім рэгіёне, узаемадзеянне ў барацьбе з тэрарызмам і незаконным абарачэннем наркотыкаў, а таксама няпростую сітуацыю ля меж дзяржаў - удзельніц АДКБ. За апошнія тры гады ў краінах Балтыі і Польшчы НАТА ў пяць разоў павялічыла свой ваенны кантынгент і правяло больш за 80 вучэнняў.

Сёлета Беларусь старшынствуе ў АДКБ. І пасяджэнне Парламенцкай асамблеі - добрая магчымасць выступіць з новымі ініцыятывамі. Беларускі бок прапанаваў узмацніць барацьбу з кіберзлачыннасцю і процідзеянне гібрыдным войнам.