Сёння ў Санкт-Пецярбургу пачынае працу Міжпарламенцкая асамблея СНД

21 ноября 2019

Міжнароднае супрацоўніцтва, эканоміка і пытанні бяспекі. Сёння ў Санкт-Пецярбургу пачынае працу Міжпарламенцкая асамблея СНД. У Таўрычаскім палацы збяруцца сотні парламентарыяў з краін Садружнасці.

Падрабязнасці парадку дня - у Дар'і Белавусавай-Пятроўскай. Сёлета ў парламентарыяў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў - юбілей. Сёння ў Таўрычаскім палацы адкрыецца 50-е пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі СНД. На парадку дня - дзясяткі важных пытанняў: ад процідзеяння міжнароднаму тэрарызму да супрацоўніцтва ў навуцы, адукацыі і моладзевай палітыцы.

Стартуюць з канферэнцыі па развіцці сельскіх тэрыторый у краінах Садружнасці. Гэта не толькі будаўніцтва камфартабельнага жылля, з ацяпленнем і водазабеспячэннем. Гэта новыя дарогі, па якіх можна праехаць у любое надвор'е; школы, магазіны, бальніцы, а таксама дамы культуры і спартыўныя пляцоўкі. Тут карысны вопыт Беларусі. За 10 гадоў у нашай краіне пабудавана больш за паўтары тысячы аграгарадкоў. Яшчэ адна тэма - захаванне прыродных рэсурсаў і экалогія. Гэта датычыцца бяспечнага транспартавання нафтапрадуктаў па трубаправодах і ліквідацыі экалагічнай шкоды на тэрыторыях, якія пацярпелі ад радыяактыўнага забруджвання. Таксама ў цэнтры ўвагі пытанні міжнароднай бяспекі.

Міжнароднае супрацоўніцтва, бяспека і эканоміка

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць і падрыхтоўку да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Зараз за кошт саюзнага бюджэту ідзе рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой", а таксама будаўніцтва Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату. Адкрыццё павінна адбыцца 9 мая 2020 года.

Таксама ў гэтыя дні ў Санкт-Пецярбургу пройдзе сесія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі. Дэпутаты разгледзяць бюджэт Саюзнай дзяржавы на наступны год і абмяркуюць перспектыўныя кірункі ў збліжэнні заканадаўства дзвюх краін.