Сёння ў Мінску другі дзень пасяджэння Міждзяржсавета па антыманапольнай палітыцы

31 мая 2018

Эксперты гавораць пра адзіныя падыходы па азначэнні парушэнняў канкурэнтнага права. Укараненні інстытутаў папярэджання, калі можна абысціся без штрафу. Гэтыя падыходы замацаваныя і ў новым законе Беларусі "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці". У жніўні ён уступае ў сілу. За аснову ўзятыя рэкамендацыі Міждзяржсавета, які працуе ўжо чвэрць стагоддзя.

Па выніках работы ў Мінску сёння будзе прыняты план працы Міждзяржсавета на наступныя два гады.