У Мінску сустрэнуцца міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі"

29 ноября 2016

Па ініцыятыве Францыі і Германіі сёння ў Мінску сустрэнуцца міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі". Гэта першыя перамовы ў такім фармаце пасля нармандскага саміту ў Берліне ў кастрычніку. Галоўнай задачай стане падрыхтоўка дарожнай карты па выкананні ўсіх мінскіх пагадненняў. Будуць абмяркоўвацца і абавязацельствы Кіева па арганізацыі выбараў, амністыі і прыняцці закона аб асаблівым статусе Данбаса, а таксама зніжэнне напружанасці на паўднёвым усходзе Украіны.