Сёння ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД

6 апреля 2018

Сёння ў Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД. Асноўнае пытанне для абмеркавання - узаемадзеянне бакоў у сферы гарантавання бяспекі.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Прыярытэтную ўвагу міністры плануюць надаць пытанням бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і процідзеяння міжнароднаму тэрарызму, а таксама каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў дзяржаў - удзельнікаў СНД".

На парадку дня - 12 пытанняў. Яны датычацца супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і адукацыйнай сферах, узаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін Садружнасці.