Сёння ў Мінску адбудзецца пасяджэнне 52-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі

15 июня 2017

Напярэдадні ў Доме ўрада Савет зацвердзіў парадак дня, дзе пазначаны выразныя крокі па ўзаемадзеянні ў рамках Саюзнай дзяржавы. Цэнтральнае месца ў рабоце займае рэалізацыя сумесных праграм. У дзясятку найбуйнейшых дамоўленасцяў - касмічныя даследаванні, вытворчасць электронікі новага пакалення і асваенне карысных выкапняў. Будзе абноўлены і план супрацоўніцтва. У распрацоўку паступіць новы дакумент, разлічаны да 22-га года. Асобны пункт парадку дня - збліжэнне заканадаўства і забеспячэнне роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы.