Сёння ў Мінску адбудзецца пасяджэнне 44-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі

13 июня 2013

На парадку дня папярэдне дзевяць пытанняў. Парламентарыі будуць гаварыць пра бюджэт, распрацоўку і рэалізацыю Саюзных праграм. Абмяркуюць і святкаванне адразу дзвюх маштабных падзей - 70-годдзя Вялікай Перамогі і 70-годдзя вызвалення Беларусі. Аднак прыярытэтам стане эканамічны складальнік. Менавіта з гэтай мэтай працуе Парламенцкі сход. Размова ідзе наконт уніфікацыі заканадаўстваў, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомік, а значыць і паляпшэння жыцця людзей у Беларусі і Расіі.