У Выканкаме Садружнасці незалежных дзяржаў пройдзе пасяджэнне Інфармсавета. Кіраўнікі дзяржаўных інфармагенцтваў плануюць абмеркаваць асноўныя падыходы да асвятлення культурных каштоўнасцяў і традыцый народаў краін Садружнасці. Бо 2018 у СНД аб'яўлены Годам культуры.
Перад пачаткам пасяджэння лідары інфармагенцтваў Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Малдовы, Кыргызстана і Таджыкістана азнаёмяцца з працай найбуйнейшага інфармацыйнага агенцтва нашай краіны - БелТА. Дарэчы, гэты год юбілейны для Беларускага тэлеграфнага. Яму 100! Змяняліся назвы, часы, але сутнасць у агенцтва заўсёды была адна - аператыўнасць і дакладнасць. А фотахроніка БелТА стала гістарычным дакументальным летапісам Беларусі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва сёння - гэта частка сусветнай інфармацыйнай медыясістэмы.













