Сёння ў Мінску пройдуць беларуска-бельгійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў

19 марта 2015

Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліць начальнік упраўлення Еўропы МЗС - Валерый Курдзюкоў, бельгійскую - кіраўнік дырэктарата па пытаннях Усходняй, Паўднёваўсходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС - Гюнтэр Слюваген.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Бельгіяй устаноўленыя ў сакавіку 1992 года. Бакі дынамічна развіваюць кантакты, першым чынам, у гандлёва-эканамічнай галіне.