Сёння ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

20 апреля 2016

Спецпрадстаўнік АБСЕ  ў трохбаковай групе па Украіне  Марцін Сайдык ізноў заклікаў усе бакі канфлікту выявіць стрыманасць.

Марцін Сайдык, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне: "Каардынатар рабочай групы выказаў занепакоенасць з нагоды рэзкага павелічэння парушэнняў рэжыму спынення агню, асабліва пасля 6 красавіка. Фіксаваліся 4 тысячы 700 парушэнняў толькі за адны суткі - гэта проста страшна. У абстрэлах удзельнічала цяжкае ўзбраенне, артылерыя і мінамёты, якія раней былі выведзеныя ад лініі судакранання".

Паводле слоў Сайдыка, гэтая сітуацыя не спрыяе правядзенню прац па аднаўленні аб'ектаў інфраструктуры ўсходу Украіны. У прыватнасці, гэта датычыцца экспертнай місіі па абследаванні аб'ектаў водазабеспячэння  Данецкай вобласці. Спецпрадстаўнік  станоўча ацаніў працу місіі, але адзначыў, што дзейнасць экспертаў была абмежаваная з-за вельмі складанай сітуацыі з бяспекай.