У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

12 апреля 2017

Сёння ў Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Галоўныя тэмы перамоў - бяспека і вызваленне заложнікаў. Будуць разгледжаны пытанні, што датычацца адводу сіл і сродкаў, а таксама спынення агню і выканання рэжыму цішыні - яны маюць асаблівую важнасць напярэдадні велікодных святаў. Дамоўленасць аб перамір'і і спыненні агню павінна была выконвацца з 1 красавіка, але абстрэлы прадаўжаюцца.