Сёння ў Мінску працягваецца праца падгрупы па бяспецы

4 августа 2015

У гэтыя хвіліны абмяркоўваецца пытанне аб адвядзенні ад лініі судакранання ўзбраенняў і гармат калібрам меней за 100 міліметраў. Пасяджэнне падгрупы па бяспецы праходзіць у "Прэзідэнт-Гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме. Пазней тэкст пагаднення разгледзіць кантактная група.

Адзначым, што дзейснымі апынуліся пасяджэнні экспертаў па эканоміцы і гуманітарных пытаннях. Галоўнае, пра што напярэдадні атрымалася дамовіцца, - пропуск жыхароў праз КПП на лініі судакранання. Таксама падгрупы дамовіліся аб аднаўленні водазабеспячэння і чыгуначнай сувязі ў некаторых раёнах самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Вядома, што наступная сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне ў Мінску адбудзецца 26 жніўня.