Сёння ў Мінск з візітам прыбывае парламенцкая дэлегацыя Арменіі

29 июня 2015

Яе ўзначаліць намеснік старшыні Нацыянальнага сходу гэтай краіны Эдуард Шармазанаў. Адбудзецца пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве дзвюх краін. Бакі абмяркуюць гандлёва-эканамічныя адносіны паміж нашымі краінамі і  перспектывы парламенцкага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Госці таксама наведаюць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адзначым, Арменія - важны гандлёвы партнёр Беларусі. Узаемны тавараабарот  за мінулы год перавысіў 40 мільёнаў долараў. У апошнія гады актыўна развіваецца супрацоўніцтва і ў гуманітарнай сферы.