Сёння ў Гомелі ў фармаце адзін на адзін сустрэліся прэм'еры Беларусі і Расіі

8 декабря 2017

Сёння ў Гомелі ў фармаце адзін на адзін сустрэліся прэм'еры Беларусі і Расіі Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў. Перамовы прайшлі перад пасяджэннем Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Абмяркоўваўся ўвесь спектр тэм двухбаковага супрацоўніцтва. Частка з іх вынесеная на разгляд за вялікім сталом з удзелам профільных міністраў і кіраўнікоў ведамстваў дзвюх краін. Усяго на парадку дня каля 20 пытанняў, асноўныя датычацца гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.