У Гамбургу праходзіць 23-я сустрэча Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельнікаў АБСЕ

8 декабря 2016

Удзел у ёй прымае міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Пасяджэнне СМЗС - найбуйнейшае штогадовае мерапрыемства арганізацыі, якое праводзяць у мэтах агляду бягучай сітуацыі ў рэгіёне. Таксама на ім праводзяцца ацэнкі дзейнасці і вызначэнні задач на найбліжэйшую перспектыву. Падчас гамбургскай сустрэчы будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў у рамках усіх трох вымярэнняў АБСЕ: ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і гуманітарнага. 

Уладзімір Макей выступіць на пленарным пасяджэнні СМЗС АБСЕ, а таксама правядзе на палях мерапрыемства шэраг двухбаковых сустрэч.