У Будапешце пройдзе сустрэча кіраўнікоў МЗС краін "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы

31 августа 2017

Нашу краіну прадставіць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. Удзельнікі абмяркуюць пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння і падрыхтоўку да лістападаўскага саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі. Нагадаем, у сакавіку Беларусь прымала сустрэчу намеснікаў кіраўнікоў МЗС краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы, падчас якой беларускі бок выказаўся за шчыльнае ўзаемадзеянне паміж дзвюма структурамі.