Сёння ў Беларусі завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах

8 января 2018

Па краіне сфарміравана больш за 5 тысяч 800 участковых камісій, куды ўваходзяць каля 64 тысяч чалавек. Амаль палова з іх - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Нагадаем, да выбараў застаецца крыху больш за месяц. А заўтра стартуе рэгістрацыя кандыдатаў. І роўна за месяц да асноўнай даты - 18 студзеня - пачнецца самы актыўны этап выбарчай кампаніі - агітацыя. Выбіраць дэпутатаў мясцовых Саветаў беларусы будуць 18 лютага.