Сёння ў Беларусі з рабочым візітам - спецыяльны памочнік прэм'ер-міністра Пакістана

23 августа 2016

Сёння ў Беларусі з рабочым візітам - дзяржміністр па міжнародных справах, спецыяльны памочнік прэм'ер-міністра Пакістана. Саід Тарык Фатэмі правядзе сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў, дзе будзе абмяркоўвацца падрыхтоўка найбліжэйшых мерапрыемстваў Мінска і Ісламабада. Сярод іх - трэцяе пасяджэнне двухбаковай гандлёва-эканамічнай камісіі і абмен дэлегацыямі.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі,прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі:

"Візіт дзяржаўнага міністра Пакістана дазволіць зверыць пазіцыі бакоў па шэрагу актуальных кірункаў беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, скаардынаваць дзеянні па падрыхтоўцы сумесных мерапрыемстваў, а таксама абмеркаваць пытанні далейшага ўмацавання супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі".

Пакістан зацікаўлены ва ўмацаванні дзелавых сувязяў з беларускімі кампаніямі ў сферы хімічнай, тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і экспарту сельгаспрадукцыі.