Сёння ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне ў мясцовыя Саветы дэпутатаў

18 марта 2014
Каля 19 тысяч выбарчых акруг і больш як 22 тысячы кандыдатаў. Адной з першых на сваім выбарчым участку № 48 прагаласавала Лідзія Ярмошына. Дзень асноўных выбараў - 23 сакавіка - для старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі вельмі напружаны. Таму па традыцыі Лідзія Міхайлаўна галасуе датэрмінова. Таксама гэта добрая падстава праінспектаваць выбарчы ўчастак: даведацца, як ідзе праца, пагаварыць з назіральнікамі і высветліць, наколькі актыўныя выбаршчыкі ў 1-ы дзень датэрміновага галасавання.

Нагадаем, датэрміновае галасаванне праходзіць сёння па ўсёй краіне. Яно прадоўжыцца да 22 сакавіка ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць штодня з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.