У Беларусь з візітам прыбывае в'етнамская дэлегацыя

14 июля 2017

Узначальвае яе намеснік начальніка дэпартамента міжнародных сувязяў Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Нгуен Туан Фонг. Запланаваны сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў і парламенце, таксама з таварыствам сяброўства "Беларусь-В'етнам", кіраўніцтвам і выкладчыкамі Інстытута журналістыкі БДУ.