У Беларусь з афіцыйным візітам прыбудзе прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца

25 ноября 2016

У праграме серыя сустрэч, у тым ліку ва ўрадзе. Акрамя гэтага, Роберт Фіца таксама наведае Віцебск, дзе дзейнічае славацкая фармацэўтычная кампанія "Націвіта". Яна спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску інавацыйных лекаў.

Зараз у Беларусі працуе амаль тры дзясяткі кампаній з удзелам славацкага капіталу. Асноўныя сферы супрацоўніцтва - энергетыка, машынабудаванне, фармацэўтыка.