Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік міністра Аляксандр Міхневіч. У праграме пасяджэння прадугледжана абмеркаваць шэраг праектаў, заяўленых лідарамі краін СНД. У апошнія месяцы ішла інтэнсіўная дыпламатычная праца па падрыхтоўцы гэтых пытанняў.
Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "У прыватнасці, у праекце заявы ў сувязі з 70-годдзем ААН адзначаецца, што дзяржавы - удзельнікі СНД выступаюць за ўмацаванне цэнтральнай ролі ААН у гарантаванні міру, бяспекі і ўстойлівага развіцця, захаванне асноўнай адказнасці Савета Бяспекі ААН у падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, прадугледжанай статутам арганізацыі. Таксама адзначана важнасць рэформы і ўдасканалення структуры ААН".
Адна з пазіцый, падкрэсленых краінамі СНД, гаворыць, што тэрарызм сёння становіцца галоўнай пагрозай міру і глабальнай стабільнасці. Акрамя таго, важны пункт для Беларусі - адабрэнне праекта звароту кіраўнікоў - дзяржаў СНД у сувязі з 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.













