Сёння ўчастковыя выбаркамы пачнуць удакладняць спісы выбаршчыкаў

27 августа 2015

Кожны чалавек, чыё прозвішча будзе ў іх уключанае, атрымае запрашэнне наведаць выбарчы ўчастак у дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка. Нагадваем, што пакінуць свой голас за аднаго з кандыдатаў могуць толькі грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі на дзень выбараў 18 гадоў. Учора ў Беларусі завяршыўся яшчэ адзін важны працэс - па ўсёй краіне створаныя ўчастковыя камісіі. Працаваць у іх выказалі жаданне больш за 70 000 чалавек. З іх больш як 500 - прадстаўнікі партый і грамадскіх рухаў.