Сёння Цэнтрвыбаркам падвёў вынікі галасавання

28 марта 2014
У мясцовыя Саветы ў Беларусі абрана 18 тысяч 809 дэпутатаў. Яўка склала 77,3%. Адбыліся і паўторныя парламенцкія выбары па Гомельска-Навабеліцкай акрузе №36. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў пятага склікання зарэгістравана Алена Астапюк. Парушэнняў, якія маглі б істотным чынам паўплываць на вынікі галасаванняў, не ўстаноўлена, заявілі ў ЦВК.

Акрамя таго, сёння стала вядома, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 года. У будучай кампаніі будуць улічаны унесеныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства. Так, асабістыя фонды прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы дазволена ствараць яшчэ да таго, як яны афіцыйна стануць кандыдатамі, гэта значыць ужо з рэгістрацыі ініцыятыўных груп.