Сёння трэці дзень візіту ланкійскай дэлегацыі ў Беларусь

27 августа 2013
З раніцы госці прыбылі на плошчу Перамогі, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Да падножжа манумента быў ускладзены вянок.
Затым госці накіраваліся на сустрэчу ў парламент. У гэтыя хвіліны праходзяць перамовы ланкійскай дэлегацыі са спікерам Палаты прадстаўнікоў. Сёння ж прэзідэнт Шры-Ланкі наведае Мінскі аўтамабільны завод.