Сёння стане вядома дата выбараў Прэзідэнта Беларусі

30 июня 2015

Парламентарыі правядуць заключнае пасяджэнне сёмай сесіі. Дэпутаты разгледзяць пытанне аб прызначэнні дня галасавання. Нагадаем, Цэнтрвыбаркам раней прапанаваў для галоўнай палітычнай падзеі года дату 11 кастрычніка. У Авальнай зале віцэ-прэм'ер Наталля Качанава раскажа аб удасканаленні сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Таксама парламент сёння плануе ратыфікаваць дакумент аб уступленні Кыргызстана ў ЕАЭС. Усяго дэпутацкі корпус разгледзіць 11 пытанняў.