Сёння адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі з дзяржсакратаром ЗША

6 января 2020
Падчас размовы Майкл Пампеа растлумачыў прычыны пераносу тэрміну свайго візіту ў нашу краіну (першапачаткова ён планаваў прыляцець у Мінск 4 студзеня). З беларускага боку пацверджаная гатоўнасць прыняць дзяржсакратара з візітам ва ўзаемапрымальныя даты, адзначаная важнасць адкрытага абмену меркаваннямі па пытаннях развіцця двухбаковых адносін, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. 

Падчас абмеркаванняў сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне Уладзімір Макей выказаў асуджэнне любых дзеянняў, якія парушаюць прадугледжаныя Венскай канвенцыяй прывілеі і імунітэты дыппрадстаўніцтваў. Беларускі бок заклікае ўсе бакі выяўляць стрыманасць і імкнуцца да дээскалацыі напружанасці.