Сёння з афіцыйным візітам Беларусь наведае інданезійская парламенцкая дэлегацыя

3 мая 2013

Сёння з афіцыйным візітам Беларусь наведае інданезійская парламенцкая дэлегацыя на чале са спікерам Марзукі Алі. Запланаваныя сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі, дзе бакі абмяркуюць развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. Чакаецца падпісанне мемарандума аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве Беларусі і Інданезіі.