Сёння адбылася сустрэча міжнародных назіральнікаў з прадстаўнікамі выбарчай камісіі Мінска

9 октября 2015

Сёння ў Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча міжнародных назіральнікаў за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі выбарчай камісіі горада Мінска. Членаў цэнтральных выбарчых камісій краін СНД і Балтыі цікавілі падрабязнасці правядзення выбараў у нашай краіне. Іх пытанні да беларускіх калег датычыліся правіл правядзення тэледэбатаў сярод кандыдатаў, аховы бюлетэняў, выкарыстання сучасных тэхналогій у перадачы аператыўнай інфармацыі з выбарчых участкаў. Падчас сустрэчы назіральнікі таксама даведаліся, як праходзілі папярэднія этапы прэзідэнцкіх выбараў.

У Мінску арганізавана 717 выбарчых участкаў. Скарыстацца сваім выбарчым правам толькі ў сталіцы могуць адзін мільён трыста трыццаць шэсць тысяч чалавек. Дарэчы, правам датэрміновага галасавання ўжо скарысталіся больш за 17% выбаршчыкаў-мінчан.