Сёння апошні дзень сесіі беларускага парламента сёлета

20 декабря 2017

На пытанні дэпутатаў адказвае ўрад нашай краіны. Да канца года Беларусь і Расія вырашылі ўсе пытанні аб пастаўках нафты.

У Авальнай зале працуе наш карэспандэнт Вольга Анішчанка.

Сёння ў Авальнай зале ўрад прадстаўлены віцэ-прэм'ерам Сямашкам. А значыць, у фокусе дэпутатаў - цяжкія сектары эканомікі: прамысловасць, у тым ліку паліўная, энергетыка. Усё, за што адказвае віцэ-прэм'ер у Кабінеце міністраў. Гутарка пра перспектывы гэтых рынкаў: як урад бачыць развіццё нашых прамысловых гігантаў, як будзе зніжаць залежнасць ад знешніх рынкаў - перш за ўсё ад Расіі - у энергетыцы і якую ролю ў гэтым будзе іграць праект БелАЭС.

Трэба сказаць, што на гэтым дэпутаты не разыходзяцца. Сёння яшчэ і апошняя сёлета сесія, фінальнае галасаванне. І дэпутаты пойдуць на канікулы. Вынік парламенцкай восені падвядзе кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Як абнавіліся законы і якіх навацый чакаць ужо ў наступным годзе.