Сёння апошні дзень прыёму дакументаў ад кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы

8 января 2018

У Беларусі завяршаецца прыём дакументаў ад кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы. Сёння апошні дзень, калі вылучэнец або яго прадстаўнік могуць падаць у выбаркамы ўсё неабходнае для рэгістрацыі. Рэгістрацыя пачнецца заўтра і завершыцца 18 студзеня. Затым стартуе агітацыя.