Сёння апошні дзень форуму "Мінскі дыялог"

25 мая 2018

Сёння форум "Мінскі дыялог" завяршаецца. Зусім хутка пачнуцца апошнія пленарныя пасяджэнні.

У спектры інтарэсаў экспертаў - Еўразійскі эканамічны саюз. Яго перспектывы і фінансавая бяспека - усё гэта можа знайсці адлюстраванне ў выніковай дэкларацыі. Дакумент могуць прыняць пасля заканчэння перамоў. Абмяркуюць спецыялісты і далейшыя крокі ў галіне палітыкі стрымлівання.

Нагадаем, што "Мінскі дыялог" сабраў пад адным дахам сотні экспертаў з 50 краін. Сярод іх генсак АБСЕ Томас Грэмінгер, чыноўнікі з НАТА і іншых еўрапейскіх арганізацый.