Сёння апошні дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

16 ноября 2019
Участкі адкрыюцца а 10-й гадзіне раніцы і будуць працаваць да 7 вечара з перапынкам з 14:00 да 16:00. 

Датэрміновае галасаванне - зручны варыянт для тых, хто не зможа аддаць голас за свайго кандыдата ў асноўны дзень выбараў. Ён пройдзе ўжо заўтра. Эфектыўнасць такой практыкі пацвярджае высокая яўка.
 

У парламенцкай гонцы ўдзельнічаюць 515 кандыдатаў

За чатырі дня яна склала  27,5 %. Дарэчы, усяго ў спісе выбаршчыкаў  амаль 6 мільёнаў 900 тысяч чалавек. Чысціню і празрыстасць выбараў адзначаюць міжнародныя назіральнікі. Самая вялікая місія традыцыйна ад СНД - 475 чалавек з васьмі краін.

Нагадаем, у парламенцкай гонцы ўдзельнічаюць 515 кандыдатаў. 110 з іх  увойдуць  у  Палату прадстаўнікоў сёмага склікання і будуць прадстаўляць інтарэсы беларускіх грамадзян на працягу  чатырох гадоў.


Тэгі:

#Выборы 2019