Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля 2016
Роўна 20 гадоў таму прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі ў Маскве дагавор "Аб утварэнні супольнасці Расіі і Беларусі". Наша краіна займае першае месца сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. Аб'ём знешняга гандлю ў 2015 годзе перавысіў 27 мільярдаў долараў. Актыўна развіваецца і супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні. За мінулы год Беларусь наведалі 40 дэлегацый расійскіх рэгіёнаў. У чэрвені Мінск прыме трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Па лініі Саюзнай дзяржавы рэалізуецца каля сарака сумесных праграм.