Мінск становіцца пляцоўкай для шырокай міжнароднай дыскусіі па пытаннях бяспекі як палітычнай, так і эканамічнай. Сёння адкрываецца форум "Мінскі дыялог". Узровень прадстаўніцтва беспрэцэндэнтны. Удзельнічаюць парадку 350 кіроўных аналітыкаў і палітыкаў з 40 краін свету. У спісе партнёраў - даследчыя цэнтры ЗША, Германіі. Шырока прадстаўленыя эксперты з Расіі і Кітая. На парадку - рэгіянальныя пытанні бяспекі ў кантэксце глабальных, агульнасусветных працэсаў. Лейтматывам мерапрыемства стане ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі - запуск "Хельсінкі-2" .
У шырокай праграме дыскусій - практычныя пытанні: як выконваюцца мінскія пагадненні па Украіне, якім чынам здзяйсняецца кантроль за ўзбраеннямі ў Еўропе, як праходзіць санкцыйная вайна паміж Расіяй і Захадам і як гэта адлюстроўваецца на нашай краіне і рэгіёне ў цэлым. Асаблівая ўвага - развіццю ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і кітайскаму праекту "Адзін пояс і адзін шлях".













