Сёння пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

8 сентября 2019

Сёння пачынаецца  чарговы этап парламенцкай кампаніі. Патэнцыяльныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат  могуць вылучаць свае кандыдатуры.

Паралельна  да 17 верасня  ідзе прыём заявак для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Сёння ў горадзе беларусы могуць заўважыць  першыя пікеты на вуліцах або прадстаўнікі патэнцыяльных кандыдатаў могуць пазваніць у дзверы з просьбай падтрымаць кандыдатуру. Каб прэтэндаваць на дэпутацкі мандат, неабходна сабраць тысячу подпісаў. Прадставіць сваю персону таксама можна на з'ездзе  ад палітычнай партыі або працоўнага калектыву. А ўжо заўтра пачнецца вылучэнне  ў верхнюю палату парламента. На працягу месяца магчымыя кандыдаты будуць вылучацца на пасяджэннях прэзідыумаў мясцовых саветаў і выканкамаў базавага ўзроўню. Нагадаем, выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, Палату прадстаўнікоў - 17-га.



Тэгі:

#Выборы 2019