Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Cаветы дэпутатаў

18 марта 2014

Сёння ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Cаветы дэпутатаў. На ўсіх выбарчых участках сталіцы, раённых цэнтраў і пасёлкаў усталяваныя апячатаныя урны і падрыхтаваныя бюлетэні. Датэрміновае галасаванне пачнецца а 10-й гадзіне.


Расказвае Дар'я Белавусава-Пятроўская: Больш чым 6 тысяч выбарчых участкаў Беларусі сёння расчыняць дзверы для ўсіх, хто жадае прагаласаваць датэрмінова. Урны для галасавання, бюлетэні і кароткая інфармацыя пра кандыдатаў былі падрыхтаваныя загадзя. А каб усё было ў рамках закона, усе дакументы пад аховай супрацоўнікаў міліцыі. Для гэтага кожны ўчастак абсталявалі сігналізацыяй і камерамі відэаназірання. Такія тэхнічныя меры дапамогуць пазбегнуць сур'ёзных парушэнняў.


Для датэрміновага галасавання дастаткова любога дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарта, вадзіцельскіх правоў або пенсіённага пасведчання.


Сістэма датэрміновага галасавання шырока распаўсюджаная ва ўсім свеце. Прычым у некаторых краінах можна прагаласаваць за некалькі месяцаў да асноўнай даты выбараў. Становіцца папулярным і датэрміновае галасаванне па Інтэрнэце. Праўда, перад гэтым чалавек дае падпіску аб згодзе на выдаванне яго таямніцы волевыяўлення.


У Беларусі пры датэрміновым галасаванні грамадзянін павінен прысутнічаць на выбарчым участку асабіста. І каб гэты дзень ператварыўся ў свята, будуць арганізаваныя канцэрты і гандаль з прыемнымі скідкамі.


Нагадаем, датэрміновае галасаванне пачынаецца сёння і падоўжыцца да 22 сакавіка ўключна. Усе выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10 да 2 гадзін дня, і з 4 да 7 гадзін вечара.