Сёння пачынае працу Нацыянальны сход VII склікання

6 декабря 2019
На парадку - выбары кіраўніцтва дзвюх палат. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адкрые пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, выбары дэпутатаў прайшлі 17 лістапада. Трэць дэпутатаў вярнуліся ў Авальную залу яшчэ на чатыры гады. Пераемнасць захавае і Савет Рэспублікі: у новы састаў увайшлі 11 сенатараў 6-га склікання. Дарэчы, ён запомніўся ўмацаваннем міжпарламенцкіх сувязяў і вялікай увагай да міжнароднага парадку, і такая тэндэнцыя захаваецца.

Нагадаем, заключныя пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 6-га склікання прайшлі ў сераду. Таксама на гэтым тыдні сенатары адобрылі праект бюджэту на наступны год.