Сёння пачынае працу чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

2 апреля 2014

На разгляд дэпутатаў беларускага парламента вынесеныя больш за 52 пытанні. Усяго ж у Палаце прадстаўнікоў гатовыя да разгляду больш за 80 новых законапраектаў.


Генадзь Грыцкевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: У першым чытанні 15 пытанняў, у другім 15. Два законапраекты, якія будуць разгледжвацца ў першым і другім чытанні, 16 дагавораў міжнароднай ратыфікацыі і 3 часовыя дэкрэты. Вялікі блок пытанняў, якія датычацца цэнаўтварэння, гаспадарчых таварыстваў, пра электрычны транспарт, чыгуначны транспарт. Гэта значыць блок пытанняў, якія датычацца транспарту. Блок сацыяльных пытанняў, які ўключае пытанні аховы здароўя, блок дзяржаўнай бяспекі, нацыянальнай бяспекі, мадэрнізацыі і эканамічнага развіцця.


Найболей значнай падзеяй вясновай сесіі стане штогадовы зварот Прэзідэнта да парламента і народа, а таксама ўдзел беларускіх дэпутатаў у міжпарламенцкіх Асамблеях СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ.