Сёння Мінск з двухдзённым візітам наведае кіраўнік Выканкама СНД

27 января 2015

Сяргей Лебедзеў возьме ўдзел у кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі па ўзаемадзеянні ў рамках Садружнасці.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Кіраўнік Выканкама СНД правядзе шэраг сустрэч ва ўрадзе Беларусі. У тым ліку плануецца сустрэча Сяргея Лебедзева з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем. Бакі маюць намер абмеркаваць пытанні далейшага ўмацавання супрацоўніцтва і развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках Садружнасці".

Таксама сёння пройдзе пасяджэнне савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД. Сярод ключавых пытанняў - план працы савета на гэты год, у тым ліку падрыхтоўка і святкаванне памятных дат, у прыватнасці, 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.