Сёння Літва прымае другі дзень саміту Усходняга партнёрства

29 ноября 2013
Напярэдадні ў Вільнюс прыбылі прадстаўнікі замежных дэлегацый, у тым ліку і Беларусі. Нашу краіну прадстаўляе Міністр замежных спраў Уладзімір Макей. І сёння ён агучыць афіцыйную пазіцыю Мінска па гэтай еўрапейскай ініцыятыве. Ва Усходнім партнёрстве удзельнічаюць шэсць краін - гэта Беларусь, Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія і Грузія. Кожная пераследуе свае мэты: хтосьці спрабуе ўзмацніць гандлёвыя сувязі, хтосьці выкарыстоўвае ініцыятыву як плацдарм для ўступлення ў Еўрасаюз. Беларусь, перш за ўсё, зацікаўлена ў эканамічным узаемадзеянні з заходнімі партнёрамі. Нягледзячы на тое, што наша краіна ўжо з'яўляецца членам Мытнага саюза, на долю ЕС прыпадае каля траціны экспарту беларускіх тавараў і больш за палову экспарту паслуг.