Сёння па запрашэнні беларускага боку нашу краіну з афіцыйным візітам наведае Дзяржаўны сакратар Ватыкана П'етра Паралін. Адным з пунктаў праграмы стануць перамовы з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Праграмай візіту таксама прадугледжана правядзенне шэрагу сустрэч з беларускімі афіцыйнымі асобамі, кіраўніцтвам каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, удзел у закладцы памятнай капсулы на месцы будаўніцтва новага будынка дыппрадстаўніцтва Ватыкана - Апостальскай нунцыятуры".
Візіт Дзяржсакратара Ватыкана ў нашу краіну прысвечаны развіццю дамоўленасцяў са Святым прастолам.













